Skip to main content

У Лідзе аб’яўляецца набор на “Курсы сямейнага жыцця”

semjaУ Лідзe аб’яўляецца набор слухачоў на “Курсы сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2021/2022 навучальны год. У навучанні могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і.

Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы пар да сакрамэнту сужэнства, у сямейнай кансультацыі.

Заняткі праходзяць адны выхадныя ў месяц з кастрычніка па май (субота – з 9.00 да 19.00, нядзеля – з 9.00 да 14.15). Месца навучання – касцёл Святой Сям’і ў Лідзе.

Пасля заканчэння курсаў слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.

З сабой неабходна мець наступныя дакументы:

• напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння

• напісаная аўтабіяграфія

• рэкамендацыя ад пробашча

• 2 фатаграфіі (3х4 см)

• ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы

• ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 33 624 24 19 Анастасія

Запіс па тэлефоне да 19 лiстапада.

Заняткі распачнуцца 27 лістападa.