З 12 па 14 лістапада пры парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы NatusEst пад назвай “Смартфон і твая душа”.
“Адным з адрозненняў нашага часу стаў хуткі рост высокіх тэхналогій, – адзначаюць арганізатары. – Імкліва і настойліва пранікаючы ў кожную сферу жыцця, тэхналогіі змяняюць нас. Прыносячы з сабой вялізныя магчымасці, яны змяняюць прыроду зносін людзей, лад мыслення, каштоўнасці і сэнс жыцця. Запаўняючы сабой наш свет, яны непрыкметна бяруць пад кантроль мысленне і пачуцці, фарміруючы жаданні і мары. Тэхналогіі маюць прамое стаўленне да духоўнага свету, да нашай душы. У гэтай сітуацыі многія хрысціяне аказваюцца ў поўнай разгубленасці, будучы зусім не гатовымі да патоку інфармацыі і новых магчымасцяў.
Нягледзячы на тое, што Біблія напісана задоўга да з’яўлення камп’ютараў і смартфонаў, яна з дзіўнай дакладнасцю кажа аб правільным стаўленні да гэтых з’яваў. Серыя канферэнцый падчас рэкалекцый факусуюцца на некалькіх ключавых аспектах Святога Пісання, якія дапамагаюць разумець ролю і месца тэхналогій у жыцці, а таксама сфармаваць правільнае стаўленне да іх”.
Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Віталій Цыбульскі.
Рэкалекцыі распачнуцца ў пятніцу ў 19.00, скончацца ў нядзелю ў 13.30.
Адрас: Уселюб, касцёл святога Казіміра (вул. Чырвонаармейская, 20).
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
тэлефон +375 29 280 05 45
e-mail casimir1433@gmail.com