Skip to main content

У Гродне аб’яўляецца набор на «Курсы сямейнага жыцця» пры ККББ на новы навучальны год

adorable baby back view 2120220У Гродне аб’яўляецца набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2021/2022 навучальны год. У навучанні могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і.

Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, у сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца 3,5 гады. З’езды адзін раз у месяц.

Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).

Пасля заканчэння курсаў слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.

З сабой неабходна мець дакументы:

• напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння

• напісаная аўтабіяграфія

• рэкамендацыя ад пробашча

• 2 фатаграфіі (3х4 см)

• ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы

• ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

Запіс па тэлефоне да 3 лiстапада.