З 5 па 7 лістапада пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для сем’яў.
Рэкалекцыі пройдуць па ўнікальнай праграме руху “Сужэнскія сустрэчы”. Падчас іх сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент для далейшага будавання адносін. Маладыя сем’і змогуць пачаць ствараць моцны падмурак сваіх адносін, а ўсе астатнія паглыбяць сваё каханне і ўзаемаразуменне.
“Марыце аб глыбокім узаемаразуменні і цеплыні ў адносінах? Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку? Крызіс сужэнскага жыцця? Сужэнскія рэкалекцыі – выдатная пляцоўка для адказу на ўсе гэтыя пытанні”, – адзначаюць арганізатары.
Нумар для запісу:
8029 652 11 44