Skip to main content

Рэкалекцыі “Сапраўдны хрысціянін” пройдуць ва Уселюбе

depositphotos 59804913 stock photo man walking over precipiceЗ 15 па 17 кастрычніка ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі школы малітвы “Natus est” “Сапраўдны хрысціянін”.

“Гаворачы аб хрысціянстве, большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не з’яўляецца самамэтай. Сапраўднае хрысціянства робіць рэальныя змены ў сэрцы і жыцці людзей, якія прыходзяць да Бога праз асобу Езуса Хрыста, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – У чым заключаюцца гэтыя перамены? Што робіць Бог з чалавекам з моманту яго навяртання? Над гэтымі пытаннямі можна будзе паразважаць на рэкалекцыях”.

Правядзе духоўныя практыкаванні кс. Віталій Цыбульскі.

Пачатак – 15 кастрычніка (пятніца), 19.00.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 29 280 05 45

casimir1433@gmail.com