Skip to main content

У гродзенскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай адбудзецца малітва за спачылых падапечных Цэнтра дапамогі жыццю

daHmNje3dOkУ другую суботу кастрычніка праводзіцца Сусветны дзень хоспіснай і паліятыўнай дапамогі. Сёлета гэты дзень прыпадае на 9 кастрычніка.

Арганізатарам з’яўляецца Сусветны альянс паліятыўнай дапамогі (The Worldwide Palliative Care Alliance, WPCA). У яго ўваходзяць нацыянальныя і рэгіянальныя арганізацыі, якія падтрымліваюць развіццё хоспіснай і паліятыўнай дапамогі ва ўсім свеце.

Па вызначэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паліятыўная дапамога – падыход, які паляпшае якасць жыцця пацыентаў і іх сем’яў, якія сутыкнуліся з небяспечнай для жыцця хваробай, шляхам палягчэння болю і кіравання іншымі сімптомамі, якія прычыняюць пакуты і падрываюць сілы. Паліятыўную дапамогу належыць аказваць з моманту пастаноўкі дыягназу небяспечнай для жыцця хваробы і на ўсім працягу хваробы.

Калегі, родныя і блізкія спачылых падапечных Цэнтра дапамогі жыццю запрашаюцца на сустрэчы, якія пройдуць у Гродне 6, 9 і 10 кастрычніка. У нядзелю 10 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (вул. Рэпіна, 2) у 14.00 адбудзецца святая Імша.

6 кастрычніка ў 18.00 адбудзецца вечар памяці спачылых пацыентаў у рэстаране “Бакст” (вул. Замкавая, 21). 9 кастрычніка ў гродзенскім праваслаўным храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра (вул. Перамогі, 5) пройдзе служба, пасля – паніхіда. Пачатак у 8.00.