Skip to main content

За кс. каноніка Юзафа Ганьчыца памоляцца ў Лідзе ў першую гадавіну смерці

hanczyc 116 кастрычнікa ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе адбудзецца Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Юзафа Ганьчыца, першага пробашча і будаўніка гэтай святыні, у першую гадавіну яго смерці.

Пачатак Імшы ў 12.00.

Да ўдзелу запрашаюцца святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

ganczyc 2

Ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц нарадзіўся 3 ліпеня 1960 г. Паходзіў з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне.

Атрымаў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату 17 чэрвеня 1995 г. з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Стаў разам з сённяшнім арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім намінатам Юзафам Станеўскім адным з першых выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пасля пасвячэння быў прызначаны вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах. З 10 ліпеня 1996 г. да смерці быў пробашчам новаўтворанай парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Дзякуючы яго старанням у Лідзе была пабудавана новая парафіяльная святыня.

За час яго служэння ў лідскай парафіі было створана шмат малітоўных груп. Шмат увагі і часу ён прысвячаў выхаванню дзяцей і моладзі, фармацыі сем’яў. Таксама пры парафіі актыўна дзейнічае каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць “Gloriosa Trinita”, духоўным правадніком якой ён быў.

У 2003 г. скончыў вывучэнне тэалогіі сужэнства ва ўніверсітэце кардынала Стэфана Вышынскага, у 2007 г. – катэхетычна-пастаральнае паслядыпломнае навучанне ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы.

Адышоў у вечнасць 13 кастрычніка 2020 г. у лідскай бальніцы з-за ўскладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй.