З 29 па 31 кастрычніка пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для дарослых “Effata”.
Духоўныя практыкаванні правядзе пробашч парафіі ў Мастах кс. Віктар Ханько. Рэкалекцыі маюць на мэце дапамагчы ўдзельнікам больш адкрыцца на Божае Слова, перажыць асабістую, поўную даверу сустрэчу з Хрыстом праз Эўхарыстыю і сумесныя малітвы.
Пачатак у 19.00.
Тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 44 771 99 83 Марына
E-mail: nowogrudec@gmail.com