У рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне распачынаецца курс “Альфа”. Першая сустрэча адбудзецца 6 кастрычніка ў 19.00.
У праграме кожнай сустрэчы – вячэра, выклад тэмы і свабодная дыскусія па пытаннях, якія цікавяць удзельнікаў.
“Альфа” – курс з 12 заняткаў практычнага знаёмства з хрысціянствам, адкрыты для ўсіх незалежна ад веравызнання.
Далучыцца да групы можна да 27 кастрычніка. Сустрэчы будуць праходзіць па серадах а 19-й гадзіне.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 780 30 98
+375 29 584 94 19