Skip to main content

Сустрэча ўдзельнікаў руху “Жывы Ружанец” адбудзецца ў Тракелях

unnamed 49 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў руху “Жывы Ружанец”.

Праграма сустрэчы:

17.00 – ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту

- затым святая Імша за ўсіх, хто належыць да ружанцовай супольнасці, якая існуе пры кожнай парафіі, а таксама ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі, які сёлета адзначае 30-ю гадавіну аднаўлення сваіх структур.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца ўсе, хто ўшаноўвае Маці Божую, удзельнікі ружанцовых колаў і ўсе жадаючых.

“Кожная апостальская група ў Касцёле, каб захаваць свой дынамізм, павінна духоўна развівацца. Такія сустрэчы гарантуюць і забяспечваюць добры стан духоўнага жыцця ўсяго Таварыства Жывога Ружанца”, – адзначаюць арганізатары ў запрашэнні.