9 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах адбудзецца малітоўная сустрэча, прысвечаная сям’і.
“Езус сказаў: “Усялякае валадарства, якое падзялілася само ў сабе, спусташаецца, і дом на дом падае” (Лк 11, 17). Сям’я – гэта Божы праект, Божая воля, – адзначаюць арганізатары. – Д’ябал змагаецца супраць сям’і, таму што яна створана Богам.
У сучасным свеце зацвердзілі аднаполыя шлюбы. З’явілася паняцце традыцыйнай і нетрадыцыйнай сям’і. Прапагандуюцца так званыя “грамадзянскія шлюбы” і пазашлюбныя сувязі. Многія сем’і перажываюць свае цяжкасці і крызісы, разводы, праблемы веруючага мужа і няверуючай жонкі ці наадварот.
Многія сем’і прагнуць мець дзіця, але патомства адсутнічае па нейкіх прычынах. Таму важна ведаць і казаць пра біблейскія каштоўнасці ў адносінах да сям’і, пра Божую волю і планы адносна сем’яў. Толькі Бог можа даць аб’яўленне пра сапраўдную сям’ю. У Пану праўда, якая змяняе нас, робіць свабоднымі, і тады змяняецца і дом, і сям’я, і ўсё навокал”.
Праграма сустрэчы:
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя
16.30 – сведчанне сужэнскага жыцця
17.00 – святая Імша, пасля Імшы – малітва за сем’і
Асабліва запрашаюцца сем’і, якія жадаюць патомства, але па розных прычынах не могуць мець дзяцей. Запрашаюцца пары, але калі няма такой магчымасці, можа ўдзельнічаць адзін з сужэнцаў.