30 жніўня адбудзецца сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.
На ўрачыстую інаўгурацыю катэхетычнага года, якая пройдзе ў Гродне, запрашаюцца святары, сёстры законныя і свецкія асобы, якія займаюцца катэхізацыяй.
Сустрэча пройдзе ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны (пабрыгіцкі).
Праграма:
10.30 – канферэнцыя
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі
12.00 – святая Імша
- пасля Імшы – пасілак у будынку духоўнай семінарыі.
Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі