З 20 па 22 жніўня ў Азёрах адбудуцца рэкалекцыі для мужчын “Фарміраванне сумлення”.
Ці ўсведамляю я, што сумленне – голас Бога, які гучыць у маім сэрцы? Якое яно ў мяне? Пышнае, шырокае, спаленае? Ці ўсё ж такі я назіраю, шукаю, фармірую, сачу за дзеяннем Духа Святога ў маім жыцці? На гэтыя і многія іншыя пытанні пастараецца даць на рэкалекцыях адказ пробашч парафіі Хрыста Валадара ў Азёрах а. Томаш Ксёнжкевіч CMF.
Праграма:
20 жніўня, пятніца
20.00 – прыбыццё
20.15 – вячэра
20.45 – арганізацыйная сустрэча і знаёмства
21.00 – уступная канферэнцыя №1
22.00 – прагляд фільма
21 жніўня, субота
8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам, адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
9.00 – святая Імша з гаміліяй
10.00 – сняданак
11.00 – канферэнцыя №2
12.00 – экскурсія па 200-гадовай дуброве
13.00 – абед
14.00 – час на адпачынак і асабістую малітву
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя №3
16.30 – Ружанец
17.00 – канферэнцыя №4
18.00 – вячэра
19.00 – супольная размова
20.00 – актыўны адпачынак на возеры (рыбалка, футбол, шашлык і г.д.)
22 жніўня, нядзеля
7.30 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.00 – сняданак
8.30 – канферэнцыя №5
10.00 – святая Імша з гаміліяй
11.00 – кава-паўза
11.30 – канферэнцыя №6
13.00 – абед
14.00 – малітва і завяршэнне рэкалекцый
Арганізацыйныя пытанні:
З сабой па магчымасці ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.
Для начлегу неабходныя спальны мяшок або пасцельная бялізна, а для адпачынку на возеры спатрэбяцца мячы, вуды і г.д.
Мужчыны атрымаюць магчымасць духоўна “папрактыкавацца” і павесяліцца на вадаёме разам з сынамі і ўнукамі, запрасіўшы іх на рэкалекцыі.
Калі не атрымліваецца ўдзельнічаць у рэкалекцыях усе тры дні, можна прыняць удзел у асобных пунктах праграмы ў зручны для сябе час.
Кошт удзелу, які ўключае начлег і харчаванне, – 50 ВYN, для падлеткаў – 25 ВYN.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 33 624 42 85 Павел
+375 33 621 66 56 Віталій
+375 44 733 71 67 Viber
Паводле msj.by