28 жніўня з нагоды распачацця навучальнага і катэхетычнага года ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца сустрэча працаўнікоў адукацыі.
На супольную малітву запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі і выхаваўцы, каб, узіраючыся ў постаць Найсвяцейшай Панны Марыі, браць прыклад з Яе жыцця і прасіць аб падтрымцы ў сваім штодзённым служэнні.
Удзельнікі сустрэчы будуць разам прасіць Маці Божую, каб новы навучальны і катэхетычны год быў плённым і шчаслівым, шчодрым на ласкі і дары.
Праграма:
18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00 – святая Імша
20.00 – сустрэча пры каве ў Доме пілігрыма