Skip to main content

Мастацкі пленэр пройдзе пры навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла

FB IMG 1627475675929З 16 па 20 жніўня адбудзецца першы мастацкі пленэр пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Весці пленэр будзе Надзея Бука. Прыняць у ім удзел могуць усе жадаючыя, хто цікавіцца тым, каб рабіць замалёўкі на прыродзе.

У праграме плануюцца маляванне пейзажаў і архітэктуры Навагрудка, майстар-класы, экскурсіі па горадзе і наваколлі, святая Імша.

Запісацца можна да 10 жніўня па тэлефоне:

+375 44 580 60 85 Надзея