Skip to main content

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай пройдуць у гродзенскай катэдры

kongregackaja 14-5 жніўня адбудуцца ўрачыстасці Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, дзе знаходзіцца Яе цудадзейны абраз.

Увечары 27 ліпеня на заканчэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў катэдры распачнецца Навэнна да Маці Божай Кангрэгацкай, з дапамогай якой вернікі будуць рыхтавацца да ўрачыстасцяў.

Праграма ўрачыстасцяў:

4 жніўня

19.00 – святая Імша ў капліцы перад цудадзейным абразом Маці Божай Кангрэгацкай

20.00 – пачатак чування і адарацыі ў капліцы Маці Божай

00.00 – святая Імша ля галоўнага алтара і працэсія па касцёле з копіяй цудадзейнага абраза

5 жніўня

7.00 – святая Імша ў капліцы Маці Божай

8.00, 9.00, 12.00, 17.30 – святыя Імшы

19.00 – адпустовая Імша на заканчэнне ўрачыстасцяў і працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам

Да супольнай малітвы праз заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай шчыра запрашаюцца ўсе жадаючыя.