Skip to main content

Малітоўная сустрэча ў гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак пройдзе ў Навагрудку

imsza nv pinter 37Сёстры назарэтанкі запрашаюць на малітоўную сустрэчу ў інтэнцыі сем’яў у 78-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак з Навагрудка. Сустрэча адбудзецца ў Навагрудку 31 ліпеня – 1 жніўня.

Праграма:

18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцкай смерці сясцёр (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

Начное чуванне ў навагрудскім фарным касцёле:

21.00 – 22.00 – Ружанец з благаслаўлёнымі сёстрамі (радасныя таямніцы; праводзяць сёстры назарэтанкі); Літанія да благаслаўлёных сясцёр-мучаніц у інтэнцыі сем’яў

22.00 – 23.00 – канферэнцыя (праводзіць кс. Андрэй Радзевіч); Вяночак да благаслаўлёных сясцёр-мучаніц

23.00 – 1.00 – малітва праслаўлення (праводзіць моладзь Душпастырства OPEN)

1.00 – 2.00 – Крыжовы шлях (праводзіць кс. Віталій Сідорка)

2.00 – 3.00 – малітва з благаслаўлёнымі сёстрамі (праводзяць сёстры назарэтанкі); Вяночак да Божай Міласэрнасці

3.00 – 4.00 – Ружанец з благаслаўлёнымі сёстрамі (хвалебныя таямніцы; праводзяць сёстры назарэтанкі)

4.30 – святая Імша (у прыблізны час расстрэлу сясцёр-мучаніц)

5.30 – благаслаўленне і заканчэнне малітоўнага чування