Некаторы час таму супольнасць “Запавет Міласэрнасці” праводзіла рэкалекцыі для моладзі “Thalita Kum” у Мастах.
Гэтыя рэкалекцыі прызначаны для паглыблення сустрэчы з Панам у веры. Яны маюць асаблівасці, дзякуючы якім дапамагаюць маладому чалавеку адкрыць сваё сэрца любячаму Нябеснаму Айцу. Таксама яны дазваляюць правесці час у супольнасці веруючых з Божым словам і гарачай малітвай. Вельмі зручна для моладзі, што такія духоўныя практыкаванні праводзяцца на месцы і няма патрэбы выязджаць на іх за мяжу.
На жаль, тыя, хто ўдзельнічаў у рэкалекцыях “Thalita Kum” у Мастах, не змогуць прыняць у іх удзел зноў. Таму маладыя людзі ад 16 да 30 гадоў, у тым ліку сем’і ва ўказаным узросце, запрашаюцца на рэкалекцыі ў Навагрудак.
Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў рэкалекцыйным доме ў Навагрудку з 30 ліпеня па 1 жніўня.
Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне:
+375 29 586 39 16 кс. Віктар