У Навумавічах каля Гродна адзначаць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, духавенства і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі 13-16 ліпеня 1943 г.
Святая Імша на месцы расстрэлу (Форт №2 за горадам Гродна) адбудзецца 17 ліпеня ў 18.30. Яе ўзначаліць генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Як адзначаюць гісторыкі, у навумавіцкіх Фартах у велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек: інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духоўныя асобы.
Сярод іх была таксама Мар’яна Бярнацкая. Яна была беатыфікавана 13 чэрвеня 1999 г. Янам Паўлам ІІ у Варшаве ў ліку 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны.