Санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях запрашае вернікаў, пілігрымаў і ўсіх, хто любіць праводзіць вольны час з карысцю, у добрай кампаніі і з Богам у сэрцы, на летні адпачынак.
Для ўдзельнікаў падрыхтавана насычаная праграма. 24 ліпеня запланаваны конкурс аматараў рыбнай лоўлі, 25 ліпеня – свята св. Крыштафа і рэтрафестываль, 15 жніўня – велапілігрымка.
“Акрамя гэтага, штодня Маці Божая Тракельская чакае вас у духоўным цэнтры нашай дыяцэзіі, – адзначае кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі. – У любы зручны для вас час можна наведаць санктуарый, пакінуць свае клопаты, турботы, просьбы і падзякі ля ног Маці Божай, прагуляцца і адпачыць у Марыйным садзе”.
Конкурс аматараў рыбнай лоўлі ў Тракелях
Падчас зямнога жыцця Хрыста быў распаўсюджаны рыбалавецкі промысел. У Бібліі сустракаюцца сюжэты, звязаныя з вадою, рыбнай лоўляй, рыбай. Апосталы былі звычайнымі рыбакамі, якіх Хрыстус паклікаў і зрабіў “рыбакамі чалавечых душ”. 24 ліпеня санктуарый у Тракелях запрашае ўсіх аматараў рыбнай лоўлі, тых, хто, магчыма, упершыню возьме ў рукі вуды, а таксама тых, хто любіць проста назіраць за гэтым працэсам.
Праграма:
11.00 – святая Імша
12.00-14.00 – конкурс аматараў рыбнай лоўлі (на азёрах Марыйнага саду)
12.00-12.45 – Ружанец (у касцёле)
13.00-14.00 – майстар-класс па прыгатаванні закусак з рыбы (у сталовай Дома пілігрыма)
14.00-14.30 – абед (частаванне прыгатаванымі рыбнымі стравамі)
14.30-15.00 – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, благаслаўленне прысутных
Парадак правядзення конкурсу:
1. Час і месца правядзення.
Конкурс адбудзецца 24 ліпеня з 12 да 14 гадзін на азёрах у Марыйным садзе санктуарыя ў Тракелях.
2. Удзельнікі.
2.1.У конкурсе прымаюць удзел парафіяльныя каманды ў складзе 5 чалавек.
2.2. Спаборніцтва праводзіцца ў індывідуальным і камандным заліку.
3. Умовы правядзення.
3.1. Месца для лоўлі каманда выбірае сама ў адпаведнасці з жэрабем.
3.2. Кожны ўдзельнік павінен мець сваю вуду і ўсе неабходныя прыстасаванні.
3.3. Уся злоўленая рыба застаецца рыбаку.
4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне.
4.1. Падвядзенне вынікаў у індывідуальным заліку праводзіцца ў намінацыях:
- самая першая вылаўленая рыба;
- самая вялікая вылаўленая рыба.
4.2. Падвядзенне вынікаў у камандным заліку праводзіцца ў намінацыях:
- максімальная вага вылаўленай камандай рыбы;
- максімальная колькасць вылаўленай камандай рыбы.
4.3. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
4.4. У інтэнцыі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства адбудзецца святая Імша ў санктуарыі.
Рэтрафестываль у Тракелях
25 ліпеня, у свята святога Крыштафа, у санктуарый асаблівым чынам запрашаюцца аўта- і мотааматары. Байкеры, уладальнікі рэтрааўтамабіляў і іншых тэхнічных сродкаў даўніх часоў атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свой унікальны аўтамабіль ці матацыкл, здзівіць прысутных яго характарыстыкамі і зрабіць сабе добрую рэкламу.
Праграма:
11.00 – пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў
12.00 – прывітанне ўдзельнікаў і ўсіх пілігрымаў
12.15 – Ружанец
13.00 – святая Імша
14.00 – малітва аб заступніцтве святога Крыштафа і ўрачыстае благаслаўленне ўсіх тэхнічных сродкаў
14.15 – кава-паўза
14.45 – паказальныя выступленні байкераў і прэзентацыя рэтрааўтамабіляў
16.00 – падвядзенне вынікаў, благаслаўленне прысутных
У праграме магчымыя нязначныя змены і дапаўненні.
Велапілігрымка ў Тракелі
15 жніўня санктуарый Маці Божай Tракельскай запрашае ўсіх велааматараў. Арганізатары заахвочваюць не пашкадаваць часу і сіл і ахвяраваць цяжкасці пераадольвання некалькіх дзясяткаў кіламетраў Маці Божай.
Праграма:
12.00 – рэгістрацыя груп
12.30 – прывітанне ўдзельнікаў, Ружанец
13.00 – святая Імша
14.00 – кава-паўза
14.30 – веласпаборніцтвы
16.00 – падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў, благаслаўленне прысутных