27 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч нанава асвяціць адноўленую прыдарожную капліцу ў гонар св. Яна Хрысціцеля, размешчаную недалёка ад Вішнева (Смаргонскі дэканат).
Капліца была адноўлена стараннямі пробашча вішнеўскай парафіі св. Юды Тадэвуша ксяндза Антонія Казлоўскага, мясцовых вернікаў і ахвярадаўцаў.
У гэты дзень будзе адзначацца парафіяльны адпуст у гонар св. Яна Хрысціцеля. Біскуп Гродзенскі ўзначаліць каля прыдарожнай капліцы цэлебрацыю святой Імшы.
Пачатак Імшы ў 12.00.
Капліца св. Яна Хрысціцеля знаходзіцца прыблізна ў двух кіламетрах ад вішнеўскага касцёла ў лясным масіве, з правага боку ад дарогі ў кірунку на Свір, у раёне вёскі Краснаазёрнае.
Пробашч вішнеўскай парафіі кс. Антоні Казлоўскі шчыра запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы.