Skip to main content

У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціць адноўлены алтар і адкрые мастацкую выставу

2021 06 15 ofidhuoik19 чэрвеня ў 11 гадзін у навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца ўрачыстае асвячэнне алтара Святога Крыжа. Асвячэнне здзейсніць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Алтар быў знішчаны ў савецкія часы разам з навагрудскім касцёлам. Некалькі месяцаў таму намаганнямі мясцовай супольнасці вернікаў і людзей добрай волі ён быў адноўлены паводле старых фотаздымкаў. Ансамбль барочнага алтара ўпрыгожвае фігура ўкрыжаванага Езуса Хрыста, якая, паводле версіі некаторых гісторыкаў, паходзіць з ужо не існуючага касцёла айцоў езуітаў у Навагрудку.

Пасля асвячэння алтара ў 12.30 на плошчы перад касцёлам св. Міхала адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Храмы Радзімы” мастака Анатоля Наліваева, якога мастацтвазнаўцы называюць Напалеонам Ордам ХХ стагоддзя. Экспазіцыя складаецца з 78 твораў, на якіх выяўлены захаваныя і незахаваныя касцёлы з усёй Беларусі, а таксама Віленшчыны.

Уваход на выставу вольны.