Skip to main content

Духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску пачынаюць прыём кандыдатаў на 2021–2022 навучальны год

2019 08 13 seminary 001Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2021–2022 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску.

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя і класічныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.

Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

Рэктарат семінарыі ў Гродне

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22

тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г.,

адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1

Дакументы прымае дзяжурны святар.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553 90 76

тэрмін: 5 ліпеня – 6 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў

адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а

Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

Віцебская дыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884 54 82

тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў

адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1

Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.

Рэктарат семінарыі ў Пінску

па папярэднім запісе па тэл. +375 (165) 68 31 57 ці +375 (29) 727 31 98

тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г., з 10.00 да 17.00, акрамя нядзель і ўрачыстасцяў

адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16

Дакументы прымае кс. рэктар Андрэй Рылка.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:

г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

1-ы тур: 19 ліпеня — прыезд, падача дакументаў і экзамен;

2-і тур: 9 жніўня — прыезд, падача дакументаў і экзамен.

На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі паўсюднага Касцёла, Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;

- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;

- атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;

- выпускнікі школ: сертыфікаты трох тэстаў ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання):

беларуская / руская мова;

замежная мова;

гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства;

- пасведчанне аб хросце;

- пасведчанне аб канфірмацыі;

- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;

- характарыстыка ад пробашча;

- характарыстыка ад катэхета;

- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма 1 здр/у-10);

- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);

- ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);

- 4 фотаздымкі 3х4 см.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл.:

+375 (33) 687 19 53 або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.

 Паводле Catholic.by