26 чэрвеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў першую гадавіну яго смерці.
Пачатак Імшы ў 12.00.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.
Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў Невярышках 6 студзеня 1926 г. у сям’і Баляслава і Генавэфы Трубовічаў. Яго бацька быў шаўцом, маці – хатняй гаспадыняй.
Пакліканне да святарства адкрыў яшчэ ў дзяцінстве. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, удзеленае біскупам Казімірам Дульбінскім 30 верасня 1956 г.
Пасля пасвячэння служыў у Латвіі: спачатку быў вікарыем у Ліепаі, потым пробашчам у Курмене, а таксама ў Канкалі і Эрбергу.
У Беларусь прыбыў у 1977 г. Па просьбе вернікаў Гродна распачаў служэнне ў парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл).
З 1988 па 1992 г. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, пасля вярнуўся ў Гродна, дзе стаў пробашчам катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя.
У 1999 г. быў скіраваны ў парафію ў Каменцы, дзе непрацяглы час спаўняў абавязкі пробашча.
23 снежня 1999 г. прыбыў у гродзенскую парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў рэзідэнтам да самай смерці. Адышоў у вечнасць 26 чэрвеня 2020 г.