З 18 па 20 чэрвеня пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) адбудуцца рэкалекцыі на тэму, звязаную з пазнаннем Божага Слова.
Духоўныя практыкаванні правядзе а. Аляксандр Жарнасек з супольнасці марыянаў, пробашч парафіі ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія), які на працягу 12 гадоў праводзіў рэкалекцыі ў Оршы, шматгадовы капелан папраўчай калоніі №12 у Оршы.
Праграма:
18 чэрвеня, пятніца
18.00 – святая Імша
19.00 – вячэра
20.00 – адарацыя, споведзь
21.00 – уводзіны да курсу, уводзіны да медытацыі
22.00 – самастойная праца
19 чэрвеня, субота
08.00 – сняданак
09.00 – медытацыя
10.30 – першая лекцыя і самастойная праца
12.00 – святая Імша
13.00 – абед
15.00 – другая лекцыя і самастойная праца
18.00 – вячэра
20.00 – адарацыя, паўтор таго, што было важным
20 чэрвеня, нядзеля
08.00 – сняданак
09.00 – трэцяя лекцыя і самастойная праца
11.00 – святая Імша
12.30 – заканчэнне курсу, “Што забіраю з сабой?”
13.00 – абед
Размовы са святаром па жаданні, пасля папярэдняга ўзгаднення.
Нумар для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 44 771 99 83 Марына