З 11 па 13 чэрвеня ў Навагрудку пры касцёле св. Міхала Арханёла (вул. Савецкая, 2) адбудуцца рэкалекцыі для працаўнікоў сферы ІТ на тэму неабходнасці малітвы, шляху і дарастання да адносін з Богам праз малітву.
У праграме канферэнцыі, малітва, абмен досведам у хрысціянскіх праектах і многае іншае.
Рэкалекцыі правядуць кс. Яўген Шымановіч, святар з Глыбокага і былы праграміст, а таксама кс. д-р Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
Запісацца можна па нумары:
+375 33 350 75 34