У парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) праводзіцца паэтычны конкурс для дзяцей “Марыя – мая Мама”.
Удзельнікам прапануецца напісаць верш пра Марыю – найлепшую нябесную Матулю. Верш, напісаны на аркушы паперы фармату А4, можна прынесці да 27 мая. Аркуш можа быць прыгожа аздоблены.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 30 мая пасля святой Імшы ў 11.30.