З 18 па 20 чэрвеня пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) адбудуцца рэкалекцыі на тэму, звязаную з пазнаннем Божага слова.
Рэкалекцыі правядзе айцец марыянін Аляксандр Жарнасек, пробашч парафіі ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія), які на працягу 12 гадоў праводзіў рэкалекцыі ў Оршы, шматгадовы капелан папраўчай калоніі №12 у Оршы.
Дакладная тэма і праграма будуць дададзены.
Для запісу і атрымання дадатковай інфармацыі званіць па нумары:
+375 44 771 99 83 Марына.