Skip to main content

Пачалася рэгістрацыя на хрысціянскі фестываль “Novafest” ва Уселюбе

заставка на форму регистрации21 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest” для вернікаў каталіцкіх парафій.

Мэта фестывалю – паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці вернікаў праз малітоўныя набажэнствы і духоўныя практыкаванні.

Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць сустрэцца з Жывым Богам праз пакаянне і навяртанне, праз сведчанні іншых людзей, а таксама праз праслаўленне Бога спевам і малітвай, даручаючы сябе Духу Святому падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыі Крыжа, Ружанца, Крыжовага шляху, святой Імшы.

Акрамя таго, на фестывалі будзе магчымасць наведаць фотавыставу на духоўную тэматыку, пазнаёміцца з дзейнасцю каталіцкіх рухаў і СМІ.

На тэрыторыі касцёла будзе працаваць крама-музей-галерэя, дзе можна будзе набыць рэлігійныя рэчы і сувеніры.

Фестываль працягнецца з 10.00 да 22.00.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па тэлефонах:

+375 33 320 11 48, Наталля (viber, telegram)

+375 44 759 08 67, Ірына (viber)

+375 29 124 93 21, Вольга (viber, telegram)

ці па спасылцы

Усе падрабязнасці на сайце

Для ўдзелу прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў і СМІ трэба зарэгістравацца па тэлефонах:

+375 33 612 77 91, Дар’я (viber)

+375 29 561 11 37, Алена (viber)

Паслухаць эфір пра фестываль можна будзе на “Радыё Марыя”:

Дар’я Шур, Алена Казловіч