Skip to main content

Рэкалекцыі на тэму “Як пабудаваць здаровыя адносіны з Богам?” пройдуць ва Уселюбе

IMG 27dea5e7d62e8a773675a3897feaf777 V22-23 мая ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Як пабудаваць здаровыя адносіны з Богам?”.

Падчас духоўных практыкаванняў будуць закранацца пытанні:

- ці дапамагае вам вобраз Бога, які вы носіце ў сабе, або перашкаджае вашым адносінам з Богам;

- стэрэатыпы пра Бога, малітву і веру, якія перашкаджаюць вашаму духоўнаму і не толькі духоўнаму развіццю;

- што ўскладняе мае адносіны з Богам;

- духоўныя ілюзіі.

Рэкалекцыі прызначаны для ўсіх, хто:

- імкнецца сфармаваць у сабе здаровую асобу, грунтуючыся на хрысціянскіх каштоўнасцях;

- шукае паўнату жыцця ў веры;

- хоча навучыцца чэрпаць сілы і надзею з Божага слова;

- жадае лепш і больш эфектыўна спраўляцца з праблемамі ў штодзённым жыцці;

- хоча свядома ствараць добрыя адносіны з людзьмі;

- імкнецца прынесці больш радасці ў сваё жыццё і жыццё іншых.

Рэкалекцыі правядзе кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе. У праграме плануюцца святая Імша, Эўхарыстыя, адарацыя, духоўныя канферэнцыі на тэму рэкалекцый, малітва аздараўлення, магчымасць споведзі і духоўнай размовы са святаром.

За ўдзел, начлег і харчаванне ўносіцца дабрачыннае ахвяраванне.

Рэкалекцыі распачнуцца святой Імшой у суботу ў 11.00, скончацца ў нядзелю ў 13.30. Начлег і харчаванне – у Доме пілігрыма. З сабой трэба мець Біблію, нататнік, зменны абутак.

Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне або вайберы: +375 29 280 05 45,

а таксама па электроннай пошце: casimir1433@gmail.com