Skip to main content

Юбілей 80-годдзя адзначыць у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі, салезіянін

zaniewski jozef9 мая юбілей 80-годдзя адзначыць кс. Юзаф Занеўскі SDB. У гэты дзень у парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца святая Імша падзякі за гады жыцця і служэння салезіяніна.

Пачатак Імшы ў 14.00.

Супольнасць салезіянаў Беларусі запрашае да ўдзелу ўсіх вернікаў, а асабліва моладзь і былых выхаванцаў ксяндза Юзафа, яго духоўных сыноў і дачок, каб разам дзякаваць Пану Богу за дар жыцця і святарскага служэння юбіляра.

Ксёндз Юзаф Занеўскі нарадзіўся ў вёсцы Заневічы каля Гродна. У вялікай сям’і, дзе было пяць сыноў і тры дачкі, будучы святар быў самым малодшым.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у таямніцы ў Польшчы ў 1978 годзе. Ксёндз Занеўскі быў першым салезіянінам, які прыехаў у Беларусь, каб аднаўляць веру і несці Божае слова ў краіну, змучаную атэізмам.

Служыў у Гродзенскай дыяцэзіі ў Гродне, Гервятах, Жупранах, а ў 1991 годзе na запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пераехаў у Расію, дзе больш за 25 гадоў быў пробашчам маскоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму некаторыя называюць яго “апосталам Масквы”.