23 красавіка пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2), распачнуцца рэкалекцыі пад назвай “Адчуць Божую міласэрнасць”, якія правядзе пробашч парафіі ў Мастах кс. Віктар Ханько.
Пачатак у 19.00. Рэкалекцыі скончацца 25 красавіка.
“Разуменне і вера ў моц Божага прабачэння і міласэрнасці – для сучаснага чалавека рэч надзвычай складаная і абстрактная, а яшчэ больш складана прыняць Божую міласэрнасць і на яе адкрыцца. Аднак для Бога няма нічога немагчымага, таму што Божая міласэрнасць – гэта ласка, якую немагчыма заслужыць сваімі людскімі сіламі, гэта ласка, якая даецца безумоўна. Бог чакае, каб чалавек адкрыў сваё сэрца і прыйшоў да гэтай бязмежнай крыніцы ў пакоры і пакаянні”, – адзначаюць арганізатары.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па нумары:
+375 44 771 99 83 (Марына)
Ксёндз Віктар Ханько нарадзіўся ў в. Купры (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку, Шчучынскі р-н). Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 2007 годзе атрымаў сакрамэнт пасвячэння. З 2007 года вучыўся ў Каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ у Любліне (Польшча), абараніў магістарскую працу па фундаментальнай тэалогіі. З 2009 года служыў пры парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску, з 2011 года – вікарыем катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. У тым жа годзе быў прызначаны душпастырам парафіі ў Мастах.