Skip to main content

Рэкалекцыі “Пазнаць сябе” пройдуць ва Уселюбе

2020 02 04 mountainУсе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў рэкалекцыях “Пазнаць сябе”, якія адбудуцца 17-18 красавіка ва Уселюбе.

Пачатак 17 красавіка (субота) у 11.00, заканчэнне 18 красавіка (нядзеля) у 13.00.

Удзельнікаў забяспечваюць начлегам і харчаваннем. За ўдзел уносіцца дабрачынная ахвяра.

Праграма будзе ўключаць святую Імшу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, практыкаванні “цішыні”, духоўныя канферэнцыі на тэму любові, сведчанні, малітву аздараўлення. Таксама адбудзецца благаслаўленне рэлігійных рэчаў, вады, солі, алею.

З сабою мець Біблію і нататнік для запісаў.

Запіс на рэкалекцыі (не пазней за 15 красавіка) па тэлефоне:

+375 29 280 054 5 (а. Віталій)

Адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.

Як даехаць:

Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж – Навагрудак – Ліда, Баранавічы – Навагрудак – Іўе, Навагрудак – Наваельня, Навагрудак – Любча.

Найбліжэйшыя чыгуначныя станцыі знаходзяцца ў Баранавічах (75 км), Лідзе (55 км.) і Наваельні (40 км).

Дом пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і такой жа адлегласці ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.

На аўтамабілі:

З Мінска – па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем Іўе за мостам павярнуць на з'езд Навагрудак – Баранавічы, далей па трасе P5, ехаць каля 25 км да Уселюба. Уехаць у вёску, на скрыжаванні перад крамай “Исток” павярнуць налева. Далей на горцы будзе бачны парафіяльны касцёл, на яго тэрыторыі знаходзіцца Дом пілігрыма.

З Гродна – па трасе хуткага руху М6: перад мостам каля Іўя павярнуць на з'езд Навагрудак – Баранавічы, далей па трасе P5, ехаць каля 25 км да Уселюба. Уехаць у вёску, на скрыжаванні перад крамай “Исток” павярнуць налева. Далей на горцы будзе бачны парафіяльны касцёл, на яго тэрыторыі знаходзіцца Дом пілігрыма.

На аўтобусе:

Мінск – Уселюб:

Па пятніцах: аўтавакзал “Цэнтральны” – Уселюб (адпраўленне ў 19.40, прыбыццё ў 22.57).

Навагрудак – Уселюб:

Па пятніцах:

Навагрудак АВ – Мінск АВ – Усходні (адпраўленне ў 12.50)

Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне ў 14.30)

Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне ў 17.10)

Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне ў 17.30)

Па суботах:

Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне ў 7.50, 16.10)

Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне ў 14.30)

Навагрудак – Мінск:

Па нядзелях: Навагрудак АВ – Мінск АВ “Усходні” (адпраўленне ў 11.30, 12.50, 16.20, 18.20)

Навагрудак – Гродна:

Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне ў 12.30, 19.10)

Гродна – Навагрудак:

Па пятніцах і суботах:

Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне ў 14.10, 14.40, 17.40, 18.40)

Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне ў 7.00, 7.30)

Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне ў 12.00)

Таксама з Гродна ў Навагрудак можна прыехаць на маршрутцы (www.аlfa-bus.by, www.novobus.by).

Таксі Навагрудак – Уселюб: адзіны нумар тэл. 135.