13 красавіка будзе адзначацца 30-я гадавіна з часу заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і прызначэння ксяндза Аляксандра Кашкевіча яе першым біскупам.
У гэты дзень у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудуцца галоўныя мерапрыемствы ў знак падзякі за дар дыяцэзіі і за служэнне біскупа Гродзенскага.
Праграма:
11.30 – даклад з падвядзеннем вынікаў 30-годдзя існавання Гродзенскай дыяцэзіі (кс. доктар Віталій Сідорка)
12.00 – святая Імша падзякі
Да ўдзелу ў гэтых урачыстасцях па меры магчымасці і з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі запрашае духавенства і вернікаў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Таксама іерарх заахвочвае, каб ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі ў нядзелю 18 красавіка адбыліся малітвы падзякі і даручэнне мясцовага Касцёла Божай апецы і заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, а таксама святых апекуноў – святога каралевіча Казіміра і святога Максімільяна.