Skip to main content

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” збірае велікодныя кулічы для сваіх падапечных

easter cake 1363857 1280“Цэнтр Дапамогі Жыццю” традыцыйна аб’явіў пра збор велікодных кулічоў для тых, хто невылечна хворы.

1 красавіка з 9 да 12 гадзін можна будзе прывезці гатовыя велікодныя кулічы, пірагі і прысмакі – маленькія, лепш за ўсё парцыённыя.

Збор будзе ў офісе фонда па адрасе: Гродна, вул. Лялевеля, 12, каб. 39 (бізнес-цэнтр “МаРРо”, раён тытунёвай фабрыкі).