Skip to main content

Парафія ў Навагрудку запрашае на рэкалекцыі

БМЗ 9 па 11 красавіка, напярэдадні свята Божай Міласэрнасці, у парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Аздараўляючая моц прабачэння”.

Рэкалекцыі правядзе айцец рэдэмптарыст Анджэй Ядкоўскі, місіянер і душпастыр у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

У рэкалекцыях будзе закранацца тэма глыбокіх эмацыянальных ран, якія выражаюцца праз крыўду да нянавісці і няздольнасці прабачаць. Будзе звернута ўвага на тое, што прабачэнне – Божы дар, які вызваляе і духоўна адраджае.

Праграма:

9 красавіка, пятніца

18.00 – св. Імша

19.00 – вячэра

19.45 – уступная канферэнцыя

21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Навэнна да Божай Міласэрнасці

10 красавіка, субота

8.30 – індывідуальная ранішняя малітва ў капліцы

9.00 – сняданак

10.00 – канферэнцыя

11.00 – Ружанец

12.00 – св. Імша

13.00 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, Навэнна да Божай Міласэрнасці

15.30 – канферэнцыя

16.30 – супольная кава

17.30 – індывідуальнае разважанне над Божым словам, магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

19.30 – таварыская сустрэча з адказамі на пытанні

21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі

11 красавіка, нядзеля

8.30 – індывідуальная малітва ў капліцы

9.00 – сняданак

10.00 – св. Імша

11.15 – супольная кава і завяршэнне

Запісацца на рэкалекцыі можна па нумары: +375 44 77 19 983 (Марына)

Айцец рэдэмптарыст Анджэй Ядкоўскі нарадзіўся ў 1979 г., правёў 14 гадоў у святарстве і 11 – у місійным вандраванні для Божай хвалы і на дабро людзей. Яго жыццёвы дэвіз – “За ўсё дзякуй Богу!”.