Skip to main content

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” збірае рукадзельныя вырабы для велікоднага кірмашу

fBkVU z8ha0“Цэнтр Дапамогі Жыццю” распачынае збор вырабаў для велікоднага кірмашу. Сабраныя сродкі будуць прызначаныя на патрэбы падапечных гродзенскага хоспіса.

Прывозіць вырабы можна ў офіс фонда ў Гродне па вул. Лялевеля, 12, каб. 39 (бізнес-цэнтр “МаРРо”, раён тытунёвай фабрыкі) да пятніцы 2 красавіка.

Кірмаш будзе праходзіць на пляцоўцы ля касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай па вул. Рэпіна ў Гродне ў суботу 3 красавіка з 9.00 да 17.00.

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” – першая ў Беларусі спецыялізаваная профільная сацыяльна-дабрачынная ўстанова, якая ажыццяўляе дапамогу пацыентам дарослых аддзяленняў хоспіса. Аказвае сацыяльную, юрыдычную, духоўную і псіхалагічную дапамогу, а таксама праводзіць шэраг разнастайных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць пацыентам адысці ад думак пра сваё захворванне, годна жыць і радавацца жыццю, нягледзячы ні на што.