З 25 па 27 сакавіка ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі.
Духоўныя практыкаванні правядзе Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Праграма:
25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана
10.00, 13.00, 19.00 – святыя Імшы з рэкалекцыйнай навукай
26 сакавіка
10.00 – споведзь
11.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
13.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
16.00 – споведзь і навука для дзяцей
17.30 – Крыжовы шлях для дзяцей
18.15 – Крыжовы шлях (агульны)
19.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
27 сакавіка
10.00 – споведзь
11.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
13.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
16.00 – споведзь і навука для моладзі
18.00 – Крыжовы шлях для моладзі
19.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
Да ўдзелу запрашае сваіх парафіянаў і ўсіх жадаючых пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі.