Skip to main content

Велікапоснаe чуванне моладзі пройдзе ў Гродне

изображение viber 2021 03 18 11 55 2427 сакавікa ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца велікапоснаe чуванне моладзі.

Сустрэчу, якая пройдзе пад назвай “Шлях да нябёсаў”, арганізуе душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі “OPEN”.

У 19.00 адбудзецца святая Імша, пасля распачнецца непасрэдна чуванне.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь парафій г. Гродна i наваколля, а таксама студэнты і навучэнцы, каб разам падрыхтавацца да перажывання святаў Уваскрасення Пана.