Skip to main content

Рэкалекцыі паводле духоўнай спадчыны св. Яна ад Крыжа адбудуцца ў Навагрудку

рэкалекцыіЗ 12 па 14 сакавіка пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі “Дарога да Бога” паводле духоўнай спадчыны св. Яна ад Крыжа.

Гэты святы мае тытул доктара Касцёла, яго называюць “Містычным Настаўнікам”. Яго творы – вяршыня містычнай духоўнай літаратуры, найбольш вядомыя з іх –“Духоўная песня” і “Цёмная ноч душы”. Рэкалекцыі правядзе кс. Павел Скуба, знаўца духоўных твораў і спадчыны св. Яна ад Крыжа.

Арганізатары запрашаюць адчуць і зразумець глыбіню і прыгажосць адносін з Богам праз гэтыя рэкалекцыі.

Адрас: Навагрудак, касцёл св. Міхала Арханёла (вул. Савецкая, 2).

Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары: +375 44 771 99 83