З 5 па 7 сакавіка ў Навагрудку адбудзецца сустрэча “Школа духоўнага распазнання”.
“Многія людзі заблыталіся ў сваім жыцці, згубілі духоўныя арыенціры. Блукаюць, абцяжараныя сваімі грахоўнымі прывычкамі і жывучы духам гэтага свету. Чалавек, згубіўшы арыенціры, становіцца лёгкай ахвярай ворага роду людскога, айца хлусні. “Школа духоўнага распазнання” дае магчымасць разабрацца перш за ўсё ў сваіх праблемах у святле Божага слова і духоўнага досведу святых, якія прайшлі гэты прыгожы, але складаны шлях”, – адзначаюць арганізатары.
Сустрэча пройдзе па адрасе: Навагрудак, вул. Савецкая, 2. Пачатак у 19.00.
Тэлефон для запісу: +375 44 771 99 83