Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by пагутарыў з духоўнымі і кансэкраванымі асобамі, якія прыбылі на свята моладзі Беларусі, і запытаўся ў іх, ці адчуваюць яны сябе маладымі. Абгрунтоўваючы свае адказы, апытаныя патлумачылі, што маладосць не пазначана ў пашпарце. Гэта не канкрэтны перыяд жыцця, а стан духа, які адрознівае смеласць, энергічнасць, захапленне, шматлікія надзеі і спадзяванні.
Ангеліна Пакачайла