Памылка
  • Немагчыма загрузіць стужку навінаў
Ліп
28

Францыя: Вінцэнт будзе жыць!

Нечаканая перамога над эўтаназіяй: лекары Вінцэнта (Венсана) Ламбэра прынялі рашэнне не адключаць яго ад сістэмы харчавання. Таксама яны падалі прашэнне аб юрыдычнай абароне пацыента. Такога рашэння ніхто над Сенай не чакаў. 

Падрабязней
Ліп
28

Па дарозе ў Навагрудак пілігрымы наведалі жамчужыну помнікаў архітэктуры Беларусі

  28Мінуў чарговы, трэці дзень пілігрымкі ў Навагрудак. На шляху да благаслаўлёных сясцёр паломнікі наведалі святыні, якія адлюстроўваюць розныя мастацкія стылі, эпохі, а нават рысы сацыяльнай арганізацыі нашай краіны.

Падрабязней
Ліп
27

Навошта Касцёлу багацце і раскоша?

Пытанне: Езус нарадзіўся ў беднасці і ўсё жыццё пражыў у беднасці. Як жа атрымалася, што год за годам Касцёл назапасіў велізарныя багацці, якія, дарэчы, вельмі і вельмі прыкметныя ў строях Папы Рымскага? Няўжо не сказаў Езус не збіраць сабе скарбаў на зямлі, дзе іх нішчаць «моль і ржа»?

 

Падрабязней
Ліп
27

Францішак нагадаў пра каштоўнасць пажылых людзей

“Умацоўваць веру праз блізкасць з Панам, які ніколі не пакідае” і з перакананасцю ў магчымасці дапамагчы сваёй мудрасцю і цёплымі жэстамі жыццю і чалавечаму росту ўласных сем’яў – такія словы папа Францішак скіраваў з нагоды Свята пажылых людзей, якое 26 ліпеня 2015 г. адзначаецца ў Іспаніі. У сваім пасланні Пантыфік выказаў падтрымку усім, “хто з любоўю клапоціцца пра пажылых, робячы свой ўнёсак у супольнае дабро грамадства”. 

Падрабязней
Ліп
27

Рэкалекцыі для міністрантаў

Чарговая сустрэча міністрантаў адбылася ў сценах нашай Alma Mater. Каля 37 юнакоў сабраліся на рэкалекцыі, каб правесці гэты благаслаўлёны час у малітоўным чуванні, разважаючы над уласным пакліканнем.

Падрабязней
Ліп
27

Папа перад “Анёл Панскі” пра сэнс яднання ў св. Камуніі

Прымаць св. Камунію азначае чэрпаць з Хрыста ласку, якая дазваляе нам дзяліцца з іншымі тым, чым з’яўляемся і што маем, сказаў папа Францішак 26 ліпеня 2015 г. перад марыйнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. У сваім кароткім разважанні Пантыфік заклікаў вернікаў, прымаючы Эўхарыстыю, уваходзіць у логіку Езуса – логіку бескарыслівасці і дзялення. 

Падрабязней
Ліп
27

Пантыфік даў пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў СДМ-2016

Зрабіўшы некалькі клікаў на электронным планшэце, папа Францішак першым зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка ХХХІ Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. Гэта адбылося падчас звароту Пантыфіка да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана пасля малітвы “Анёл Панскі”. Сваім сімвалічным жэстам Святы Айцец адкрыў рэгістрацыю ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі. 

Падрабязней
Ліп
27

Чым адрозніваецца Каталіцкі Касцёл ад Праваслаўнай Царквы? Асноўнае адрозненне каталіцызму ад праваслаўя

У краінах СНД большасць людзей знаёма з праваслаўем, але пра іншыя хрысціянскія дэнамінацыі і нехрысціянскія рэлігіі ведаюць мала. Таму пытанне: "Чым адрозніваецца Каталіцкі Касцёл ад Праваслаўнай Царквы?» або кажучы прасцей "адрозненне каталіцызму ад праваслаўя" - каталікам задаюць вельмі часта. Паспрабуем адказаць на яго. 

Падрабязней
Ліп
27

Пілігрымка Гродна-Навагрудак. Дзень 2

2 14Другі дзень пілігрымкі Гродна-Навагрудак за плячыма. Пасля сонечнай спякоты надвор'е змянілася прахалодай летняга дажджу, тым самым яўляючы пілігрымам хараство Божай ласкі. Адметнай падзеяй чарговага дня стала наведванне пілігрымаў ксяндзом біскупам Аляксандрам Кашкевічам, які завітаў да паломнікаў, каб падбадзёрыць іх на шляху да сясцёр-мучаніц. Канцавым прыпынкам пілігрымаў стала парафія св. Тэрэзы ад Дзіяцятка Езус у Астрыне, якая азнаменавала канец 1/3 дарогі да Навагрудка. Падрабязнасці падзей другога дня глядзіце ў фотарэпартажу. 

Падрабязней
Ліп
25

"Ісці, каб адкрываць Любоў". Вырушыла 6-ая пілігрымка Гродна-Навагрудак

1 1Раніцай 25 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне была адпраўлена св. Імша, якая распачала 6-ае пешае паломніцтва да месца мучаніцкай смерці сясцёр-назарэтанак з Навагрудка. Св. Імшу ўзначаліў духоўны настаўнік пілігрымкі Гродна-Навагрудак - кс. Віталій Сідорка; гамілію для паломнікаў прачытаў а. Андрэй Урублеўскі.

Падрабязней
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.

Афіша 1 thumb

Апытанне

Ці ёсць у Вашым аўтамабілі выява св. Хрыстафора?