Skip to main content

40 юнакоў прыехалі ў Гродзенскую семінарыю на рэкалекцыі

У рэкалекцыях па распазнанні паклікання, якія праводзіла Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя 22-24 сакавіка, узялі ўдзел каля 40 юнакоў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Навучэнцы старэйшых класаў школы і некалькі студэнтаў прыехалі ў Гродна з Ліды, Суботнікаў, Першамайска, Ваўкавыску, Квасоўкі і іншых мясцовасцяў.

Рэкалекцыі былі прысвечаныя тэме веры, якая змяшчае ў сабе няспыннае развіццё. У праграме былі канферэнцыі і праца ў групах для разважанняў над праслуханым, чытанне і разважанне над Божым Словам, прагляд і абмеркаванне фільма “Ісус з Назарэта”, хлопцы таксама наведалі Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі, удзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху вуліцамі Гродна, у працэсіі на Вербную нядзелю і ўрачыстай св. Імшы з кс. б-пам А. Кашкевічам.