Skip to main content

Выступ "Ave" ладзіўся ў Лідзе

25 лістапада ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў палацы культуры ў Лідзе адбыўся канцэрт семінарыйнага гурта "AVE". Гэта ужо стала традыцыяй, што семінарыйны гурт дае канцэрт для жыхароў Ліды. Ініцыятарам такой традыцыі выступіў ксёндз Уладзімір Гуляй.

Акрамя гурта "АVE" выступаў таксама гурт „Miłość” з парафіі Узвышэння Святога Крыжа. На канцэрт прыйшло шмат жадаючых, каб сваім спевам і танцамі праслаўляць Бога. Кожны, хто прыйшоў на канцэрт, быў вельмі задаволены музычнай імпрэзай.