Skip to main content

Абраны новы кіраўнік беларускай супольнасці сэрцанаў

sercanie 330 лістапада ў законнай капліцы гродзенскай сэрцанскай супольнасці ўрачыста распачаў паслугу новы кіраўнік беларускага дыстрыкта святароў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса — ксёндз Аляксандр Фядотаў SCJ.

Падчас урачыстай Літургіі, згодна з рытуалам, ксёндз Аляксандр Фядотаў SCJ у прысутнасці братоў у манаскім жыцці вызнаў веру і прыняў на сябе кіраўнічыя абавязкі. Разам з ім да паслугі прыступіла і новыя рада дыстрыкта (тэрытарыяльная адзінка — ред.) — ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ і ксёндз Вадзім Прасяной SCJ.

sercanie 2

Падчас супольнай Эўхарыстыі ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ нагадаў братам пра місію, да выканання якой заклікаў сваіх духоўных сыноў ксёндз Ян Леон Дэон (1843-1925), заснавальнік Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане — рэд.): быць для свету прарокамі Божай любові і слугамі паяднання.

Падкрэсліваючы неабходнасць адвагі на шляху сэрцанскага паклікання, ксёндз Чэслаў пажадаў новаму кіраўніку і ўсім прысутным братам адданасці ў штодзённым выкананні законных (манаскіх) і душпастырскіх абавязкаў, каб свет праз паслугу святароў мог пазнаць у іх непахісную любоў Бога да чалавека.

Ксёндз Аляксандр Фядотаў нарадзіўся 23 лютага 1987 года ў Шаркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія). Першыя манаскія абяцанні склаў напрыканцы гадавога навіцыята 20 верасня 2008 года ў Стапніцы (Польшча).

Пасля прыняцца святарскіх пасвячэнняў ксёндз Аляксандр выконваў душпастырскую паслугу ў сэрцанскіх парафіях Гродна (Парафія Божай Міласэрнасці) і Ляхавіч (Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса).

sercanie 1

На пасадзе кіраўніка беларускага дыстрыкта айцоў сэрцанаў ксяндза Аляксандр змяніў ксяндза Яна Этэля SCJ, які адказваў за супольнасць на працягу апошніх 6 гадоў.

Паводле Catholic.by