Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб Марыйным дні ў Гродзенскай дыяцэзіі - Пастаральная прапанова
Старонка 2 з 2: Пастаральная прапанова
АБРАД ПРЫСВЯЧЭННЯ БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
Песня на распачацце:
1. Matko najświętsza do serca Twego,* Mieczem boleści wskroś przyszytego,* Wołamy wszyscy z jękiem, ze łzami:* Ucieczko grzesznych, módl się za nami!
2. Gdzież my o Matko, ach gdzie pójdziemy,* I gdzie ratunku szukać będziemy?* Twojego ludu nie gardź prośbami:* Ucieczko grzesznych, módl się za nami!
3. Imię Twe Maryjo, litością słynie,* Tyś nam pociechą w każdej godzinie.* Gdyśmy ściśnięci bólu cierniami:* Ucieczko grzesznych, módl się za nami!
АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАЦІ БОЖАЙ
Марыя, Маці Божая і Маці ўсіх людзей на зямлі! Прытулак грэшных! Мы прысвячаем сябе Твайму Беззаганнаму Сэрцу!
Праз гэты акт прысвячэння, у еднасці са Святым Айцом Францішкам, біскупамі, святарамі і верным людам, мы ў Год веры аднаўляем разам з Табой і праз Цябе ўсе хросныя абяцанні і абавязваемся жыць у духу евангелічнага навяртання, паканання ўласнай любові, незгаджэння на кампраміс з гэтым светам, каб увесь час заставацца толькі ў Тваім распараджэнні і так, як Ты, заўсёды выконваць волю Нябеснага Айца.
Апрача гэтага мы даручаем Табе, найлепшая і найласкаўшая Маці, усё наша існаванне і ўсё наша хрысціянскае пакліканне. У гэты вырашальны момант, які ляжыць над усім светам, Ты з’яўляешся Знакам збаўлення. Мы хочам накіраваць сваё жыццё паводле Тваіх жаданняў, у духу пакаяння і малітвы. Мы хочам шчыра ўдзельнічаць у св. Імшы, займацца апостальскай дзейнасцю, пабожна кожны дзень адгаворваць Ружанец і ў духу Евангелля весці жыццё, поўнае гатоўнасці да самаахвярнасці. Мы прагнем быць здольнымі прабачаць і задавольваць.
Усяму свету мы хочам даваць прыклад цнатлівага і чыстага хрысціянскага жыцця. Ва ўмовах разнастайнага супрацьстаяння Касцёлу і папскай настаўніцкай паслузе, якая з’яўляецца фундаментам Касцёла, мы прагнем захаваць вернасць Святому Айцу ў еднасці з біскупамі і святарамі, якія падтрымліваюць з ім цесную сувязь. Пад Тваёй мацярынскай апекай мы прагнем быць апосталамі малітвы і любові, так патрэбнай сёння ўсяму свету.
Мы абяцаем Табе таксама маліцца за ўсіх людзей, нястомна суправаджаючы іх да Цябе і абуджаючы ў іх хвалу Божага Валадарства.
Калі наплыў бязбожнасці адабраў у многіх людзей веру, калі прафанацыя дасягае нават Божых святынь, а зло і грэх усё больш заліваюць свет, мы, поўныя даверу, асмельваемся ўзносіць свой позірк да Цябе, Маці Езуса і наша міласэрная Маці, зноў молячы Цябе выратаваць усіх Тваіх дзяцей, о ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя! Амэн.
ПРОСЬБЫ ДА БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
- Просім Цябе, Марыя, пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца, што з’яўляецца дарогай, якая прывядзе сённяшні свет да Бога. Сярод шматлікіх пагроз і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, мы звяртаемся да Цябе з бязмежным даверам.
- Дапамажы нам перамагчы пагрозу зла, якое лёгка ўкараняецца ў сэрцах сучасных людзей, якое ў сваіх непамерных выніках ужо навісла цяжарам над нашай сучаснасцю і збіраецца зачыніць нам дарогу да будучыні.
- К.: Ад голаду і вайны…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад атамнай вайны і ад незлічонага самазнішчэння…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад грахоў супраць чалавечага жыцця з самага яго пачатку…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад нянавісці і зневажэння годнасці Божых дзяцей…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад усялякай несправядлівасці ў грамадскім, дзяржаўным і міжнародным жыцці…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад зневажэння Божых запаведзей…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад намаганняў растаптаць саму праўду аб Богу ў людскіх сэрцах…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад прытуплення адчувальнасці сумлення на дабро і зло…
- В.: Збаў нас!
- К.: Ад грахоў супраць Святога Духа…
- В.: Збаў нас!
- Прымі, о наша Маці, гэты наш заклік, набрынялы цярпеннем усіх людзей, набрынялы цярпеннем цэлых грамадстваў!
- Дапамажы нам моцай Святога Духа перамагаць усякі грэх, грэх у кожнай постаці – у нас і вакол нас.
- Няхай наша діцячае прысвячэнне Табе стане інструментам, які Ты выкарыстаеш згодна з Божай воляй, каб хутчэй надышла цывілізацыя любові, каб сярод нас з’явілася вясна хрысціянства і заквітнела святасцю нашага жыцця, нашых сем’яў і цэлых народаў.
- Няхай яшчэ раз у гісторыі свету аб’явіцца бясконцая моц Збаўлення: моц Божай любові! Няхай яна стрымае зло! Няхай пераменіць сумленні! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы адкрыецца для ўсіх святло надзеі! Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца пераменіць свет! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
- Песня на завяршэнне:
-
- 1.Idźmy tulmy się jak dziatki, do serca Maryi Matki.
- Czy nas nęka życia trud, czy to winy czerni brud!
- Idźmy, idźmy ufnym krokiem, z rzewnym sercem, łzawym okiem.
- Serce to zna dzieci głos, odwróci bolesny cios.
- 2. Ach, to serce dobroć sama, najczulsze z córek Adama,
- Jest otwarte w każdy czas, samo, szuka, wzywa nas:
- „Pójdźcie do mnie dziatki moje, wyczerpując łaski zdroje,
- Kto mnie znajdzie, życie ma, temu Syn zbawienie da”.