Skip to main content

Мужчыны запрашаюцца на рэкалекцыі ў Рось

muzczina 1Мужчын запрашаюць прыняць удзел у рэкалекцыях, якія пройдуць з 3 па 5 лютага ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі (Ваўкавыскі раён).

Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме “Нашто Пан даў мне жыццё?” (Рым 5, 17-18). Удзельнікам будзе спадарожнічаць кс. Андрэй Рылка, канцлер Пінскай дыяцэзіі, тэолаг, філосаф, рэкалекцыяніст і каталіцкі публіцыст.

“Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і бацькам залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: “Нашто?” Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не могуць знайсці адказ на пытанне: дзеля чаго або дзеля каго ўсё гэта? Нашто? Тыя, хто знаходзяць адказ на гэтае пытанне, знаходзяць сапраўдны сэнс жыцця. Сустрэча з Панам у Яго Слове і знаёмства са шматвяковым духоўным вопытам Каталіцкага Касцёла могуць дапамагчы знайсці адказ на гэтае галоўнае жыццёвае пытанне, а таксама на іншыя хвалюючыя пытанні, ад вырашэння якіх залежыць наша зямное і вечнае шчасце”, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый.

Праграма (можа змяняцца):

3 лютага

20.00 – вячэра, знаёмства

21.00 – святая Імша

21.45 – адарацыя

4 лютага

7.45 – Lectio Divina

8.30 – сняданак

9.30 – канферэнцыя

10.50 – адарацыя

11.30 – праца ў малых групах

13.00 – абед

15.30 – святая Імша

16.30 – канферэнцыя

18.00 – праца ў малых групах

19.30 – вячэра

20.30 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць прыступіць да споведзі

21.30 – пытанні і адказы

5 лютага

8.00 – Lectio Divina

8.30 – сняданак

9.45 – канферэнцыя

11.00 – праца ў групах

12.00 – святая Імша

13.00 – абед

Запіс на рэкалекцыі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 33 624 42 85 Павел

+375 33 621 66 56 Віталь

+375 44 733 71 67 Viber

Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел, якое ўключае начлег і харчаванне, – 80 руб.

Паводле Msj.by