Двое з вучняў Хрыста пакідаюць Ерузалем і кіруюцца ў Эмаус. Яны разгубленыя і поўныя сумневаў… Уваскрослы Езус ідзе побач з імі і тлумачыць Пісанне. Падчас ламання Хлеба яны пазнаюць Яго… Іх разгубленасць пераўтвараецца ў веру і надзею. Іх сэрцы запалалі…
“Пасхальны спеў” хоча наблізіць нам гэтае збаўчае здарэнне – мы таксама часта ідзем праз жыццё як згаданыя вучні – разгубленыя і поўныя сумневаў. Езус крочыць разам з намі і хоча, каб нашыя сэрцы запалалі…
Пераклад тэкста, мелодыя і спеў кс. Тадэвуша Крыштопіка