9 лютага ў восьмы раз у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся музычны фэст “Дастукацца да нябёсаў”. У мясцовым доме культуры ДКТ “Тэкстыльшчыкаў” сабраліся сотні маладых людзей з усёй Беларусі. Прысутнічала таксама вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.